Skip to main content

Гродзенская дыяцэзія распачынае Навэнну да благаслаўлёнага Яна Паўла ІІ

Кананізацыя благаслаўлёнага Яна Паўла ІІ адбудзецца 27 красавіка 2014 г. У сувязі з урачыстасцю ардынарый Гродзенскай дыяцэзіі шле распараджэнне аб малітве Навэнны да благаслаўлёнага Папы.

 

Навэнна будзе складацца з Малітвы аб заступніцтве благаслаўлёнага Яна Паўла II, кароткіх слоў Папы, і малітвы ў заключэнне.