Skip to main content

Як Ліда рыхтуецца да VIII Чэмпіянату Еўропы па міні-футболе

У арганізацыі Еўрачэмпіянату па міні-футболу сярод святароў вялікую ролю спаўняе Лідскі райвыканкам, а менавіта Дубатоўка Іван Іванавіч (загадчык сектара спорту і турызму аддзела адукацыі, спорту і турызму ), які распавёў крыху пра падрыхтоўку да мерапрыемства.

Чаму менавіта Ліда?

Ведаем, што ў Лідзе ўжо праводзілася падобнае мерапрыемства ў 2012 годзе - Першы чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па міні-футболе сярод каталіцкіх святароў.Цікава, чаму сталіцай чэмпіяната зноў абрана Ліда і як горад падрыхтоўваецца да мерапрыемства?

Папярэдне ў Лідзе ўжо праводзіўся падобны чэмпіянат. Усё было арганізавана на высокім узроўні. У городзе ёсць добрыя ўмовы: напрыклад, спартыўна-аздараўленчы комплекс “Алімпія”, “Лядовы палац”- таму федэрацыяй міні-футбола разам з мітрапалітам Мінска-Магілёўскім Тадэвушам Кандрусевічам было прынята рашэнне правесці мерапрыемства ў нашым горадзе," - растлумачыў Іван Іванавіч.

"Да нас прыедуць 14 зборных каманд, якія будуць падзелены на 2 падгрупы. Матчы будуць праводзіцца на дзвюх спартыўных пляцоўках: “Алімпія” і “Лядовы палац”. Складаецца культурная праграма для гасцей горада. Таксама будуць арганізаваны харчаванне і пражыванне ў гатэлях “Ліда” і “Кантынент”, - дадаў спадар Іван.

Праграма мерапрыемства робіцца як і для ўдзельнікаў чэмпіянату, так і для заўзятараў.

Адным з самых галоўных пунктаў падрыхтоўкі мерапрыемства з’яўляецца праграма. Менавіта праз яе даведаемся, што чакае ўсіх удзельнікаў.

“Ужо падрыхтавана праграма чэмпіянату:

24 лютага- прыезд каманд у Ліду;

25 лютага- урачыстае адкрыццё чэмпіянату, пачатак матчаў;

26 лютага- культурная праграма для гасцей горада: паездка Ліда-Мір-Несвіж, прадстаўленне ў Лідскім замку “Вяселле Ягайлы”. Увечары у “Лядовым палацы” адбудзецца “Дыскатэка 80-ых”, уваход свабодны для ўсіх жадаючых;

27 лютага- працяг матчаў, на прыканцы дня фінальныя гульні, узнагароджванне, урачыстае закрыццё чэмпіянату;

28 лютага-культурная праграма для гасцей гораду, ад’езд камандаў.

Уваход на матчы для жадаючых бясплатны", - распавёў загадчык сектара спорту і турызму.

Таксама мае месца і рэкламная акцыя.

Якое па велічыне не было б мерапрыемства, а без рэкламы нічога не атрымаецца. У Лідзе таксама плануецца правядзенне рэкламнай акцыі з нагоды чэмпіянату.

“Рэкламу размясцім на сайтах Ліды, па ўсім горадзе будуць расклеены афішы, расцяжкі; будуць выпускацца буклеты, дзе размесціцца расклад матчаў, спонсары і ўсе мерапрыемствы чэмпіянату. Таксама не забываем і пра СМІ: будзе арганізаваны прэс-цэнтр для карэспандэнтаў і тэлебачання.”

“Мы ў першы раз праводзім такое мерапрыемства. Падабаецца ідэя, бо ідзе прапаганда актыўнага і здаровага вобразу жыцця, прыцягваецца моладзь. Лічу, што на Беларусі павінна быць больш такіх мерапрыемстваў”-, дадаў Іван Іванавіч.

Маем надзею, што ўсё адбудзецца на вышэйшым узроўні і госці нашай краіны высока ацэняць мерапрыемства.

 

Размаўляла Ганна Маёрава