Skip to main content

Урачыстасць Ахвяравання Пана. Кс. Аляксандр Лебядзевіч

Урачыстасць Ахвяравання Пана

(кс. Аляксандр Лебядзевіч)

У свята Ахвяраванне Пана Касцёл успамінае важную падзею з зямнога жыцця Езуса Хрыста, якая адбылася на саракавы дзень пасля Нараджэння. Па юдэйскім законам, жанчына, пасля родаў, больш за месяц не магла з'яўляцца ў храме. І толькі, калі яна народзіць першынца, хлопчыка, то на саракавы дзень бацькі абавязаны былі прынесці яго ў святыню для абраду прысвячэння Богу.

Бацькі складалі ахвяру Богу: хто багацейшы - ягня, а хто бяднейшы - двух галубкоў. Маці Божая і яе муж Юзаф хоць і былі з роду цара Давіда, аднак жа яны людзі не багатыя, і таму прынеслі ў Ерусалімскі храм толькі двух галубоў.

У святыні да Святой Сям’і падыйшоў стары чалавек - Сімяон, узяў на рукі Дзіяцтка і зразумеў усё, - на зямлю прыйшоў Збаўца, якога нарадзіла Дзева, - і падумаў, што цяпер можна спакойна памерці. Завяршэнне зямных дзён святога прарока стала сімвалам заканчэння эпохі Старога Запавету, як бы “саступаючы месца” Новаму.

У гэтым святым месцы знаходзілася і пабожная ўдава Ганна-прарочыца. Яна таксама пазнала ў Дзіцятку Збаўца, падыйшла і пакланілася Яму, а потым панесла радасную вестку аб доўгачаканым прыходзе Месіі жыхарам Ерусаліма. Да яе прыслухаліся нешматлікія: нялёгка паверыць, што літаральна побач з табой, на суседняй вуліцы - Сын Божы, Які нарадзіўся сорак дзён таму. Са слоў Ганны, сказаных жыхарам Ерусаліма, і пачалася Добрая вестка пра тое, што ў свет прыйшоў Збаўца чалавецтва.

Сёння мы былі сведкамі сустрэчы Езуса з прадстаўнікамі выбранага народу - Сімяонам і Ганнай. Зразумела, што ў той час, у святыні было шмат людзей, аднак жа толькі гэтыя двое разпазналі ў Немаўляці доўгачаканага Месію. У пэўным сэнсе, свята Ахвяраванне Пана паўтараецца штодзённа, бо сустрэча кожнага з нас з Богам адбываецца кожную хвіліну, нават тады, калі мы гэтага можам не заўважаць...