Skip to main content

Спатканне Савіо-клуба ў смаргонскім араторыі

Спатканне Савіо-клуба ў смаргонскім араторыі15 снежня дзеці з клуба св. Дамініка Савіо, які дзейнічае пры смаргонскім араторыі моладзевага цэнтра імя Св. Яна Боско, наведалі пажылых і адзінокіх людзей у доме сацыяльнага дагляду.

Каля 20-ці чалавек, паслядоўнікаў св. Дамініка Савіо, завіталі да пажылых і адзінокіх асоб не з пустымі рукамі: падрыхтавалі маленькі канцэрт, на якім прагучалі калядныя песні, жывая музыка і танцы, а таксама сцэнічную пастаноўку, у якой нагадалі пра сэнс надзеі на збаўленне, якое прыносіць нам нованароджаны Езус. На памяць аб сустрэчы бабулі і дзядулі атрымалі маленькія падарункі – анёлкаў, якія дзеці змайстравалі сваімі рукамі. Падчас наведвання кс. Іван Огар SDB заўважыў, што ад спаткання задавальненне атрымалі пажылыя людзі, але магчыма яшчэ большую карысць - дзеці, бо яны вучыліся бачыць Езуса ў іншых людзях.

Гэта быў ужо не першы візіт удзельнікаў Савіо-клуба ў дом сястрынскага дагляду. У мінулым годзе дзеці таксама наведвалі старэйшых людзей перад Калядамі, што становіцца добрай традыцыяй, якая добра ўплывае на выхаванне малодога пакалення ў духу хрысціянскай любові да бліжняга.

Вераніка і Дзмітрый Дзебесь, аніматары Савіо-клуба

Крыніца: sdb.by