Skip to main content

Кс. А. Рылка да працаўнікоў СМІ: Абвяшчай Бога і Ён табе дапаможа знайсці сваю ідэнтычнасць

З 8 па 10 лістапада, супрацоўнікі і валанцёры grodnensis.by адбылі свае першыя ў гісторыі рэкалекцыі. Духоўныя практыкаванні  ў Міждыяцэзіяльнай Вышэйшай Духоўнай Семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага (Пінск) праводзіў кс. Андрэй Рылка, канцлер курыі Пінскай дыяцэзіі. Прапануем Вашай увазе казанне з першага дня рэкалекцый.