Skip to main content

Каля аблокаў

grodnensis.by на рэкалекцыях у ПінскуУ мінунылыя выходныя адбыліся рэкалекцыі для рэдакцыі сайта grodnensis.by. Да гэтуль не ведаю, чаму вырашыў паехаць, але проста адказаў “так”.

Слаўлю Бога за гэты час. Усё было неверагодна файна: прыгожы Пінск, цудоўныя людзі, мудры і поўны Духа рэкалекцыяніст, цікавыя даклады, гарбата і тая была надзвычайна смачнай. І неяк так, вельмі лагодна, далікатна Ён адваёўвае маё сэрца ад граху і рыхтуе яго да чагосьці большага, чым я сабе магу ўявіць. Бог да мяне прамовіў: “Прымі Маю любоў”.

Гэтыя рэкалекцыі трошкі ўзнялі мяне над зямлёй, файна адчуваць Бога ў вялікіх рэчах, але асабліва ў дробязях.

Былі падняты актуальныя пытанні на тэму прысутнасці Касцёла ў СМІ і таго, якім чынам карыстацца новымі тэхналогіямі для пашырэння Валадарства нябеснага на зямлі (прапаную пазнаёміцца з інструкцыяй: Aetatis novae, сапраўды цікавы дакумент), аб тым, як гэтымі радамі карыстацца ў нашай рэчаістасці. Таксама былі закрануты пытанні аб двух вельмі важных цнотах для хрысціяніна, які мае жаданне служыць Пану: аб цярплівасці і пакоры.

А скончылася наша сустрэча дарогай домоў. Ведаеце, і добра, што скончылася. Добра там, так добра, што была вялікая спакуса застацца, жыць не сённяшнім днём, а тым, што класна, але ўжо далёка. Вяртаюся дадому, да сяброў, да працы, да сябе “штодзённага”, каб шукаць Бога надзвычайнага.

Уладзімір Крупенка