Skip to main content

Біскуп Аляксандр Кашкевіч заклікаў вернікаў да малітвы за памерлых

Яго Эксцэленцыя, кс. біскуп Аляксндр Кашкевіч, ардынарый Гродзенскай дыяцэзіі ва ўрачыстасць Усіх Святых і ў дзень успаміну ўсіх памерлых вернікаў узначаліў супольныя малітвы ў Гродзенскім катэдральным касцёле імя св. Францішка Ксаверыя і на могілках.

 

У сваім пастырскім слове, скіраваным да вернікаў Гродзеншчыны ў дзень успаміну памерлых, падчас казання на могілках, кс. біскуп нагадаў пра адметнасць перажыванага дня, ў якім кожны вернік можа паразважаць на канчатковай мэтай свайго існавання. Ардынарый нагадаў таксама пра асноўныя эсхаталагічныя ісціны веры і неабходнасць малітвы за тых, хто скончыў шлях зямнога вандравання.

Пасля завяршэння св. Імшы іерарх ўзначаліў традыцыйную жалобную працэсію па могілках.

Напярэдадні ўспаміну ўсіх памерлых вернікаў, ва ўрачыстасць Усіх Святых, што адзначаеццца 1-га лістапада, Яго Эксцэленцыя, а 12-й гадзіне ўзначаліў суму ў катэдральным касцёле, дзе падчас пропаведзі вытлумачыў, чым з’яўляецца святасць, і чаму кожны вернік павінен да яе імкнуцца. Вечарам таго ж дня, кс. біскуп цэлебраваў св. Імшу пасля якой вернікі разам са сваім архіпастырам памаліліся за памерлых жалобнымі нешпарамі і прынялі ўдзел у жалобнай працэсіі ў галоўным каталіцкім храме гродзеншчыны.

Карыстаючыся з нагоды літургічнага ўспаміну ўсіх памерлых вернікаў ардынарый Гродзенскай дыяцэзіі заклікае сваю паству да неустаннай малітвы за тых вернікаў, якія перайшлі мяжу цялеснай смерці, каб менавіта праз малітву дапамагчы ім, як найхутчэй з’яднацца са сваім Збаўцам у Нябесным Валадарстве.

Паводле Сatholic.by