З 19 па 27 кастрычніка ў парафіі Космы і Дам’яна ў Астраўцы праходзілі святыя місіі, якія праводзілі айцы рэдамптарысты.
Святы Касцёл перажывае Год веры. Асабліва ў гэты час мы павінны больш глыбока затрымацца над пытаннем узроўня маёй веры. Якая яна? Ці трывалая і моцная? Або павярхоўная і кволая? Ці згодна мае жыццё з праўдамі Евангелля? Адказ на гэтыя пытанні мы даём кожны сам сабе, у сваім сэрцы.
"Таму вера – ад пачутага, а пачутае – праз слова Хрыста,” – кажа святы Павел апостал. Вернікамі нашай парафіі былі пачутыя словы Хрыста праз удзел у святых місіях. Ад пачатку года парафія духоўна рыхтавалася праз асаблівую малітву “Аб місійных ласках”, а за тры тыдні, аб місіях гаварылася ў нядзельных казаннях. Апошні раз такая падзея ў нашай парафіі адбылася ў 1992 годзе.
Святыя місіі – гэта час яднання са Словам Божым, больш даўжэйшыя рэкалекцыі, якія звычайна адбываюцца ў каталіцкім Касцёле прыблізна кожныя 10 гадоў. Гэта час, у якім існуе патрэба навяртання да Бога і аднаўленне жыцця з Богам, момант, у якім Ласка Бога дапамагае адбудавать у нас і навокал нас тое, што было пашкоджана грахом, што занедбана праз абыякавасць, або духоўную ляноту. Менавіта з гэтай мэтай Касцёл пасылае да сваіх вернікаў спецыяльна падрыхтаваных місіянераў, якія адораныя харызматамі Духа Святога, і змогуць наноў абудзіць прагненне Бога ў сэрцах людзей.
Такімі місіянерамі ў нашай парафіі сталі айцы Рэдэмптарысты: а. Андрэй Ядкоўскі і а. Андрэй Урублеўскі. Сустракаць гасцей сабралася вялікая колькасць вернікаў. Словы прывітання скіраваў кс. Юзаф Багдзевіч, пробашч парафіі, а таксама дарослыя, моладзь і дзеці. Для айцоў місіянераў, перад Святой Імшой кс. Пробашч перадаў ключы ад касцёла, як сімвал іх улады ў парафіі на час місій.
Кожны дзень місій меў свой характар, праграму і тэму навукаў і катэхэз. А менавіта: “Бог ёсць любоў” – аб міласэрнасці Бога і маёй любові да жыцця. Момант адкрыцця сябе на праўду пра Божую любоў і адначасова мая грэшнасць і слабасць. Здольнасць выявіць грэх.
“Наша збаўленне – у Езусе Хрысце” – маё разуменне Езуса і прыняцце ў Эўхарыстыі. Ежа для духа майго. Падчас Святой Імшы для дзяцей, айцы місіянеры паказалі, як шукаць Хрыста праз малітву, як выбіраць, што ў маім жыцці не скрыўдзіць Хрыста.
“Вера і навяртанне” – Зразуменне майго граху, патрэба раскаяння за грахі, шчырасць на споведзі. Вечарам мела месца Пакутнае набажэнства і адарацыя Місійнага крыжа.
“Калі Чалавек памірае” – Жыццё вечнае з Богам. Крыжовы Шлях вуліцамі горада. Крыж неслі розныя групы асобаў. Святая Споведзь раніцай і вечарам. Спавядалі святары з усяго Дэканату.
“Езус – мой Пан” – Жыццё для Хрыста і мой давер Божай Волі. Святая Споведзь раніцай і вечарам. Спавядалі святары з усяго Дэканату.
“Дарэшты іх палюбіў” – Чысціня любові, любоў у сям’і. Любоў мужчыны і жанчыны. Падчас св. Імшы раніцай і вечарам больш як 100 сужанскіх пар аднавілі свае абяцанні. Св. Споведзь раніцай і вечарам. Спавядалі святары з усяго Дэканату.
“Вось Маці твая” – Марыя, як прыклад мацярынства, чыстага і цярплівага. Благаслаўленне малых дзяцей і цяжарных жанчын.
“Будзьце сведкамі” – Апостальская місія хрысціяніна. Падчас Святой Імшы быў Пастаўлены і асвечаны Місійны Крыж. У сваёй навуцы падчас Святой Імшы а. Андрэй Ядкоўскі запытаў: “Што будзе далей? Ці здолеем вытрымаць у Божай Ласцы?”
“Мы многа пачулі, у Божым Слове з’ядналіся з Езусам і гэта вельмі добра. Але ёсць вораг Бога, які не спіць і хоча адарваць нас ад святасці. Не дазволім яму гэта зрабіць, вытрымаем. Праз Крыж, які любім і не скінем з нашых плячэй.”
кс. Павел Гардзейчык