Skip to main content

Малітва, пры дапамозе сучасных камунікацыйных тэхналогій, аб’яднала вернікаў Гродзенскай дыяцэзіі

img 0005 thumb12 кастрычніка была зладжана супольная малітва, арганізаваная душпастырствам студэнцкай моладзі Гродна „Open” у Гродзенскім рэктаральным касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі. Дэвізам малітоўнай сустрэчы былі словы: «Няхай Беззаганнае Сэрца Марыі затрыумфуе».

 

Незвычайная малітоўная сустрэча сабрала ў пабрыгіцкім касцёле каля 80 маладых вернікаў з розных парафій Гродна, да супольнай малітвы праз скайп да іх далучылася таксама моладзь з Бераставіцы, Іўя, Ліды, і Астраўца.

Падчас інтэрнэт-малітвы каталіцкая моладзь малілася за Святога Айца Францішка, ва ўсіх інтэнцыях Касцёла і асабістых інтэнцыях. На пачатку кожнай таямніцы ўдзельнікі малітвы праз скайп распавядалі пра тое, што ў іх жыцці азначае ружанцовая малітва, разважалі не толькі пра жыццё Езуса і Марыі, але і пра сваё.

Бл. Ян Павел ІІ некалі сказаў, што святы Ружанец — гэта малітва чалавека за чалавека; гэта малітва людской салідарнасці, супольная малітва адкупленых, у якой адлюстраваны дух і інтэнцыя Той, якая займае першае месца сярод адкупленых — Марыі, Маці і Вобразу Касцёла; гэта малітва за ўсіх людзей свету, усіх гістарычных часоў, жывых і памерлых, якія пакліканыя ствараць разам з намі Цела Хрыста і станавіцца разам з Ім спадкаемцамі хвалы Айца. Сваёй прысутнасцю на малітве праз скайп моладзь не толькі пацвердзіла важнасць гэтых слоў, але на сваім прыкладзе сведчыла пра тое, што Ружанец – гэта сапраўдны скарб у жыцці Касцёла, гэта малітва, якая валодае вялікай моцай, яднае сэрцы вернікаў, будуе хрысціянскую супольнасць і з’яўляецца найлепшай зброяй у барацьбе са злом.

- Сёння мы ўсе дзякуем Богу за тое, што ружанец аб’яднаў столькі вернікаў дыяцэзіі, мы будзем маліцца аб тым, каб наша супольнасць павялічвалася і развівалася, і спадзяемся, што ў наступным годзе да супольнай малітвы далучыцца яшчэ больш чалавек. Сапраўды, варта адкласці ў бок другасныя справы і знайсці вольную хвіліну, каб памаліцца на Ружанцы.

Пасля заканчэння ружанцовай малітвы моладзь духоўна злучылася з вернікамі з розных краін свету ў малітоўным чуванні, якое было арганізавана Св. Айцом Францішкам ў рамках Міжнароднага Марыйнага Дня.

 

Гражына Шалкевіч