XХVII Звычайная Нядзеля. Кс. Аляксандр Лебядзевіч
Аднойчы пасля караблекрушэння аднаго еўрапейца выкінула на востраў у паўднёвай частцы Ціхага акіяна. Гэты востраў быў населены людзьмі, якія вызнавалі хрысціянскую веру. Увечары правадыр племені запрасіў чалавека на вячэру ў сваю хаціну, і за ежай у іх адбылася размова аб карысці цывілізацыі. Госць з запалам пачаў распавядаць правадыру, якія ўдасканаленні можна ўнесці ў жыццё вострава, і як яны зменяць жыццё яго племя.
- Толькі ваша вера перашкодзіць вам хутка ісці ў нагу з прагрэсам! - сказаў ён на заканчэнне сваёй прамовы.
- Ты маеш рацыю, дружа, вера моцна змяніла наш лад жыцця, - сказаў правадыр. - Бо ў былыя часы мае людзі не сталі б з табой размаўляць, а засмажылі б цябе на вячэру. Значыць, ты лічыш, нам варта яе адкінуць?
Вера ў Хрыста цалкам змяніла жыццё гэтых людзей. Звычайна, калі нас пытаюць пра нашу веру, чамусьці цяжка адказаць, чым яна для нас зяуляецца. Лягчэй адказаць завучанымі словамі малітвы…а Езус сёння нам гаворыць, каб мы мелі веру, хоць бы як гарчычнае зерне, бо с такой верай мы зробім усё, нават немагчымае. Менавіта сёння варта спытацца, якая мая ўласная вера і што яна змяніла ў маім жыцці? Часта гаворым, што немагчыма быць у сучысмым свеце добрым, справядлім, адказным, дасканылым. Што немагчыма прабачыць ад усяго сэрца, што немагчыма не адпомсьціць. Шмат чаго немагчымага ў нашым жыцці. Сапраўды так, калі мы пачнем якую-небудзь справу, думаючы пра сябе: “Немагчыма”, то мы нічога, ніколі і не зробiм. Калі жа ўзяцца за справу з думкай: “Трэба зрабіць”, - цалкам магчыма, што мы зробім. Вырашым гэта, але толькі з Богам, з Яго сілай і моцай.
З верай гатовыя пераносіць горы. Але спачатку давайце паспрабуем проста ўсміхнуцца і працягнуць руку нашаму ворагу, таму, які смяецца і здзекуецца над намі. Напэўна гэта не зусім лёгка. Вера напаўняе жыццё сэнсам. Чалавек веруючы жыве, працуе, адпачывае, церпіць, перажывае выпрабаванні ў свядомасці блізкай прысутнасці Бога Айца, любячага і прабачаючага.