Skip to main content

XХVI Звычайная Нядзеля. Кс. Андрэй Кеўлюк

XХVI Звычайная Нядзеля. Кс. Андрэй Кеўлюк

У сённяшнім свеце вартасць чалавека часцей мераецца не яго адукацыяй і здабытымі ведамі, не яго добрымі, так скажам, рыцарскімі адносінамі да людзей, а ўсё мераецца толькі і выключна матарыяльным дабрабытам, якасцю адзення, ці займаемай пасадай. І сённяшняя Добрая Навіна хоча кожнаму з нас напомніць аб самай галоўнай вартасці ў нашым жыцці, якой з,яўляецца любоў. І менавіта наяўнасць любові альбо яе адсутнасць будзе вырашаць нашае вечнае жыццё. Езус Хрыстус у сённяшняй прыпавесці аб багачы і Лазары перасцярагае нас перад вечнымі мукамі ў пекле, паказваючы, што можна туды трапіць, калі закрыцца на Божую і братнюю любоў.

 Адной з прычын жыцця людзей у свеце без Бога з,яўляецца наша вера ў неіснаванне пекла: “Бог міласэрны, пагэтаму пекла быць не можа, і рабі, што хочаш, а Ён табе прабачыць”, – усяроўна будзеш у Раі. На самой справе людзі, якія так думаюць, вельмі моцна памыляюцца і затрачваюць сваю душу і трацяць сваё прыгатаванае праз Бога мейсца ў Небе. Святое пісанне на многіх мейсцах перасцярагае чытачоў перад вечнымі мукамі, якія чакаюць людзей адкінуўшых Бога, які ёсць сама Любоў і які хоча, каб Яго дзеці таксама любілі і шанавалі адзін аднаго, каб не былі абыякавымі на лёс церпячага і патрабуючага дапамогі чалавека.

 Адзін равін вельмі прасіў Пана Бога, каб той паказаў яму пекла і неба. Бог пазытыўна адказаў на яго просьбу, падпісаў дазвол на экскурсію, а за гіда выдзяліў прарока Эліаша. На пачатку экскурсіі рабін быў заведзены да вялікага пакою, у цэнтры якога на вогнішчы стаяў вялізны кацёл cf смачнай стравай. Навокал яго сядзела мноства людзей з лыжкамі і чэрпалі з катла ежу. Выглядалі аднак вельмі страшна: худыя, бледныя, смутныя. Атмасфера навокал была не вельмі прыемнай, як на пахаванні. Усё гэта было таму, што смачную ежу з катла яны чэрпалі доўгімі лыжкамі і данесці яе да сваіх вуснаў было немагчыма. І аніводзін з іх не дадумаўся пачаставаць сваёй лыжкай суседа. Калі яны выйшлі з пакою, прарок патлумачыў, што яны цяпер былі ў пекле. Найлепшым каментарыям да гэтай прыпавесці могуць быць словы Бэрнаноса з “Успаміны вясковага пробашча”: “ Найбольш мізэрны з жывучых той, хто лічыць, што не ўмее кахаць, яшчэ захоўвае ў сабе мажлівасць кахання (…), і толькі пекла (…) гэта немажлівасць кахання”.

 Заўважце, дарагія, што Евангелле з сённяшняга дня не кажа нам, што багаты чалавек зрабіў нешта кепскае Лазару, ён проста быў абыякавы на яго лёс, не прыйшоў нават з самай мінімальнай дапамогай – таму пасля смерці і мусіць пакутаваць у Атхлані, а Лазар быў занесены Анёламі на ўлонне Абрахама. З гэтага вынікае, што лёс чалавека вырашаецца не настолькі адносінамі чалавека да Бога, а ў паставе адносін да таго, хто з'яўляецца вобразам Бога і сакрамантам Хрыстуса – другога чалавека. Пекла чакае тых, хто любіць толькі і выключна самога сябе, а не любяць іншых.

 Пекла альбо Рай кожны з нас ужо носіць у сабе і дзеліцца імі з сваім асяроддзем. Калі я кручуся вакол сябе, жыву толькі для сябе “любімага”, ці можа ўвогуле не ведаю навошта жыву, які сэнс у маім жыцці і паводзінах – то пекла ўжо ў ва мне. Кожны з нас павінен знайсці ў сабе той загублены Божы агеньчык і пачаць жыць дзеля Бога і дзеля іншага чалавека, бо як кажа Біблія: “большую радасць чалавек мае не тады, калі бярэ, а калі дае”.

 Многія маглі бы сказаць за багачом: “… толькі калі хтосьці з мёртвых прыйдзе да іх, пакаюцца”. Нажаль так не будзе і пасля прыходу памерлых: кароль Саул не навярнуўся хоць і ўбачыў прарока Самуэля, а фарысеі не змяніліся хоць бачылі ўваскрашэнне Лазара – тое самае нажаль будзе і калі мы будзем на іх мейсцы.

 “У іх ёсць Майсей і прарокі няхай слухаюцца іх”, - пачуў багач ад Абрагама. Тое самае мае кожны з нас: маем Святое пісанне, з якога павінны чэрпаць веды, маем Настаўніцкі Аўтарытэт Касцёла, маем святыя сакраманты, маем святароў – усё гэта павінна дапамагчы кожнаму з нас у нашым пілігрымаванні да Неба.