Skip to main content

XХV Звычайная Нядзеля. С. Антонія Шэйгерэвіч

XХV Звычайная Нядзеля. С. Антонія Шэйгерэвіч

Ізноў Езус расказвае нам прыпавесць, якая на першы погляд здаецца не зразумелай, але калі задумацца, то можам уявіць сябе на месцы таго эканома, гаспадаром якога з’яўляецца Бог. Усё, што мы атрымалі аб Бога – гэта яго дар і заданне. Найважнейшае, што мы атрымалі – наша жыццё і пакліканне. Давайце паразважаем і адкажам сабе на пытанне, як я распараджаюся тым, што даў мне Бог, ці не растрачваю тое, што да мяне не належыць. Калі прыйдзе смерць, кожны з нас дасць справаздачу пра сваё кіраванне. Езус кажа, “тое, што вы зрабілі аднаму з меншых, тое і мне зрабілі”. Мы бачым, што эканом з прыпавесці паступіў спрытна адорваючы людзей, якія апынуліся ў цяжкім становішчы, распараджаючыся чужым здабыткам. Пан кажа, “здабывайце сяброў сабе несправядлівай мамонай, каб, калі яна праміне, прынялі вас у вечныя шатры” – нават калі мы і здабываем несправядлівай мамонай багацце, заўсёды ёсць людзі, якім патрэба дапамога. Напрыканцы жыцця, яны застануцца нашымі сябрамі, таму што спазналі нашую дапамогу.

Найважнейшы пасыл Евангелля з гэтай нядзелі ў тым, што “ніякі слуга не можа служыць абдвум гаспадарам, (....) не можаце служыць Богу і мамоне”. Тут усё зразумела. Кожны ў сваім сэрцы можа адказаць на пытанне: каму служу я. Гэта вельмі важнае пытанне, бо ад яго залежыць не толькі маё жыццё тут на зямлі, але і вечнае жыццё, дзеля чаго Бог мяне стварыў.