Skip to main content

Футбольная каманда з парафіі Гродна-Аўгустовак заняла 2-е месца на спартыўным турніры ў Літве

DSCF5843Футбольная каманда з парафіі Гродна-Аўгустовак на чале са сваім душпастарам кс. Артурам Малафеем і апекуном Станіславам Занеўскім удзельнічала ў спартыўным фэсце ў Кавальчуках (Літва).

Падчас турніру каманда з Гродна выйграла пяць матчаў, і толькі адзін прайграла. Такім чынам гродзенская каманда заняла другое месца сярод усіх удзельнікаў.

Па заканчэнні турніру ўся каманда накіравалася ў Вільню, дзе перад лікам Маці Божай Вострабрамскай падзякавала за атрыманыя ласкі і дары ў штодзённым жыцці.