Skip to main content

Спроба спалучыць веру і мастацтва

У арт-галерэі “Крыга” адбыўся вернісаж Паўла Кастусіка: мінскі мастак распавёў гродзенцам пра свае спробы спалучыць веру і мастацтва.

Цыкл карцінаў, падрыхтаваных да выставы, носіць назву “Liber figurarum”, што перакладаецца як “Кніга лічбаў” і супадае з назвай трактату манаха Джаакіна да Фьорэ. Гэты твор ХІІІ стагоддзя натхніў мастака і стаў грунтам для далейшай працы.

Свае карціны Павал стварае пры дапамозе двух асноўных формаў: кола і трохкутніка. Кола ёсць сімвал бясконцасці, трохкутнік – сімвал Бога ў Яго трох абліччах (Бога-айца, Бога-сына і святога духа). Колеры, што выкарыстоўвае аўтар, таксама невыпадковыя. Чырвоны – знак Езуса, чорны ж адпавядае ўяўленням пра бездань і небыццё. Тэхніка, абраная майстрам, падпарадкоўваецца гэтаму тлумачэнню: фон карцін не белы, да чаго мы ўсе прызвычаіліся, а чорны, фігуры з’яўляюцца на ім паступова, шляхам высвятленя.

Як кажа сам Павел, яго працы не прэтэндуюць на званне канона, гэта аўтарскае погляд, спроба лепш зразумець сябе і свет.