Skip to main content

Кс. Міхаіл Бубен адправіў прыміцыйную св. Імшу ў Шчучыне ў дзень заступніка піяр Юзафа Каласанса

IMG 2581Нядзельная дзіцячая Святая Імша 25 жніўня парафіянам г. Шчучына запомнілася тым, што аб'яднала ў сабе тры цікавыя падзеі.

Гэта афіцыйнае закрыццё самага чаканага тыдня - тыдня "канікул з Богам", дзе дзеці і моладзь на працягу семі дзён гуляла, адпачывала, а таксама кожны дзень разбірала адзін з сямі галоўных грахоў.

Гэта ўрачыстасць святога Юзафа Каласанса, што з'яўляецца сапраўды шаноўным святам, бо менавіта Юзаф Каласанс заснаваў ордэн манахаў, якія цяпер працуюць у нашым горадзе.

І мусіць асноўнае -- гэта прыміцыйная Святая Імша кс. Міхала Бубена. Пробашч парафіі а. Вітольд Пяцельчыц, ды і сам Міхал не раз паўтаралі, што віноўнік урачыстасці цесна звязаны і з ордэнам піяраў, і з нашай невялікай супольнасцю. Спачатку кс. Міхал нават навучаўся ў семінарыі піяраў і праходзіў практыку ў парафіі Св. Тэрэзы Авільскай г. Шчучына, дзе часам праводзіў урокі рэлігіі ў малых і старэйшых, аказваў дапамогу нашым Айцам і таксама весяліўся з моладдзю.

У канцы кожны атрымаў благаслаўленне ад святара Міхала і просьбу аб малітве.