31 ліпеня і 1 жніўня ў Навагрудку адзначалі сумную гадавіну – 70 год з моманту трагічнай гібелі ў 1943 годзе 11 сясцёр-назаратанак, у якой прыняла вялікая колькасць вернікаў. У чацвер, 1 жніўня а 10-й гадзіне цэлебравалася св. Імша на чале з Яго Эксцэленцыяй кс. біскупам Аляксандрам Кашкевічам, ардынарыем Гродзенскай дыяцэзіі.
Падчас пропаведзі, архіпастар узгадаў сабраным пра гераічнае жыццё мучаніц з Навагрудка, якія “калі панавала нянавісць, далі прыгожае сведчанне любові і паказалі, што сапраўдная любоў мацнейшая ад ненавісці… Сёння мы пахіляем галаву перад іх гераічным учынкам – плёнам Божай ласкі”. На заканчэнне біскуп гродзенскі заахвоціў вернікаў, каб “прасілі ў Бога ў Годзе веры, аб ўзмацненні нас у веры, якая чыніць нас здольнымі да практыкавання хрысціянскай любові”.
На заканчэнне св.Імшы да прысутных звярнуўся кіраўнік Навагрудскага райвыканкама Анатоль Маркевіч, які выказаў удзячнасць за велічны ўчынак сясцёр мучаніц “… Яны прынеслі ў ахвяру свае жыцці, каб іншыя жылі… Мы ўдзячныя ім за гэта”. Пасля сваёй прамовы, спадар Маркевіч ад імя Навагрудскага райвыканкама перадаў у дары кс. біскупу Аляксандру альбом з найбольш вядомымі і прыгожымі мясцінамі Навагрудчыны.
Словы падзякі за дапамогу ў арганізацыі ўрачыстасці і супольную малітву выразіла с. Нэрэуша Падзелінская, настаяцельніца назарэтанскага ордэну ў Беларусі і кс. біскуп Аляксандр Кашкевіч.
Пасля літургіі Эўхарыстычнай Ахвяры святары і вернікі накіраваліся ў бочную капліцу, дзе спачываюць целы благаславёных мучаніц, каб праз іх заступніцтва занесці да Бога малітвы.
Пасля малітвы на месцы спачынку 11-ці назаратанак, іерарх Гродзенскага Касцёла асвяціў памятную дошку прысвечаную Дануце Дамскай, шматгадовага кіраўніка і заснавальніка згуртавання Навагрудцаў, якая атрымала адукацыю ў школе, якую праводзілі сёстры мучаніцы. Як паведаміла с. Таццяна Баршчэўская, гэтае згуртаванне моцна звязанае нашымі блаславёнымі манахінямі, таму што шмат членаў гэтага згуртавання былі іх вучнямі. Гэтае згуртаванне таксама дзейсна дапамагала ў падрыхтоўцы беатыфікацыйнага працэса. Многія з тых, хто прыналежыць да згуртавання Навагрудцаў жывуць па-за межамі Беларусі, але заўсёды памятаюць пра Навагрудак і кожны год наведваюць свае родныя мясціны.
Некалькі дзён таму, намаганнямі навагрудскай супольнасці сясцёр назаратанак, быў адкрыты музей у якім знайшлося шмат гістарычных рэчаў, звязаных з жыццём і дзейнасцю 11-ці сясцёр мучаніц. Музей месціцца ў двух невялічкіх пакоях у буднку на тэрыторыі назаратанскага кляштара, які кожны ахвотны можа наведаць.
У 1943 г. ў канцы ліпеня гітлераўцы правялі масавыя арышты сярод насельніцтва Наваградка. Тады сёстры-назаратанкі прамовілі знакамітыя словы: "Мой Божа, калі патрэбна ахвяра жыцця, няхай лепш нас расстраляюць, чым тых, хто мае сем'і". 1 жніўня 1943 г. ў лесе за Наваградкам 11 сясцёр-назаратанак былі растраляныя. Пасля вайны 19 красавіка 1945 г. целы сёстраў-мучаніц былі перанесены і пахаваныя пры касцёле Перамянення Пана (Фарным). 27 верасня 1991 г. іх рэліквіі былі перанесеныя ў грабніцу ў Касцёле ў бочную капліцу Маці Божай. 5 сакавіка 2000 г. ў Рыме адбылася беатыфікацыя 11 сёстраў-назаратанак.