Skip to main content

З Гродна ў Тракелі вырушыла XV пешая пілігрымка

img 5495 thumbУ панядзелак 8 ліпеня больш чым 200 вернікаў з Гродна і ваколіц вырушылі ў  XV па ліку пілігрымку да Маці Божай Тракельскай, дэвізам якой з'яўляюцца словы з кнігі прарока Ісаі “Тыя, хто паверыў Пану” (Іс 40, 31).

Кіраўнік гродзенскай пілігрымкі кс. Павел Салабуда, адзначыў, што “кожны ўдзельнік пілігрымкі, па прыкладзе Марыі, можа даверыцца Богу. Пілігрымка даверу дадае неабходныя сілы для далейшага жыцця...”.

Шлях пілігрымаў даволі далёкі - больш чым сто кіламетраў, які яны павінны пераадолець на працягу пяці дзён. Тым, хто вырашыў прайсці гэты нялёгкі шлях, духоўна дапамаюць 6 святароў 4 манахіні і двух алюмнаў з Гродзенскай Вышэйшай Духоўнай Семінарыі. Самаму маладому пілігрыму споўнілася 6 гадоў, найстарэйшаму 73.

Падчас св. Імшы ў Гродзенскім катэдральным касцёле імя Францішка Ксаверыя, якой распачалося пілігрымаванне і якую ўзначаліў Гродзенскі ардынарый казанне прамовіў кс. прэлат Юзэф Станеўскі, рэктар ВСД у Гродне ў якім нагадаў, што ідучы ў гэты шлях, пілігрымы павінны поўнасцю даверыцца Богу і сваёй паставай паказваць любоў Бога да чалавека. Нагадваючы словы св. Апостала Паўла, кс. рэктар сказаў, што пілігрымка гэта шлях, ідучы якім хрысціяне павінны несці святло іншым людзям і ніякім чынам не затрымліваць Божыя дары толькі для сябе. На заканчэнне Эўхарыстыі, Гродзенскі ардынарый паблагаславіў пілігрымаў на іх далёкі шлях.

На завяршэнне першага дня пілігрымкі плануецца зладзіць канцэрт моладзевага музычнага гурта “Май” з Квасоўкі.