Skip to main content

X Звычайная Нядзеля. С. Антонія Шейгерэвіч CSFN

X Звычайная Нядзеля. С. Антонія Шейгерэвіч CSFN

Евангелле гаворыць нам сёння аб цудзе ўваскрашэння хлопца з Наін, адзінага сына маткі, якая была ўдавой. Права Маісея асаблівым чынам клапацілася аб удовах, таму што яна не мела ўдзелу у спадку мужа. Пасля яго смерці сыны мелі абавязак клапаціцца аб ёй, а калі не мела сыноў, яна была аддана на лёс ласкі альбо няласкі іншых людзей. Можам толькі сабе ўявіць, чым была для ўдавы з Наін страта адзінага сына. Езус не толькі нанова дае жыццё для кагосьці каханага і блізкага, але таксама ратуе і яе жыццё.

Гэты ўрывак кажа нам, што Езус асабіста клапоціцца аб бедных людзях. Ужо ніхто не мог дапамагчы гэтай кабеце. Хрыстос і цяпер можа зрабіць для нас нешта немагчымае, як нам здаецца.

Нават тое, што, здаецца, ужо мёртвае ў духоўным значэнні, Ён абудзіць да жыцця. Можа, і ў маім сэрцы ёсць месца, дзе няма праўдзівага жыцця – дазвольце Езусу дакрануцца да гэтага, як бы брудным гэта не было. Ён нічога не баіцца для таго, каб нас уратаваць. Наш Бог – Бог немагчымага.