У кляштары сёстраў-назаратанак у Навагрудку ў чарговы раз сабраліся каталіцкія сем’і, каб разам ушанаваць тры Божыя дары – сям’ю, працу і адпачынак.
Сустрэча адбылася ў нядзелю, а гэта дзень Бога, чалавека і галоўных вартасцяў жыцця: быцця разам, салідарнасці, культуры, кантакту з прыродай, весялосці. Гэта дзень сям’і, у які мы можам супольна перажываць пачуццё свята, сустрэчы, а таксама ўдзелу ў св. Імшы.
Сем'і з Навагрудка разам з ксяндзом Аляксандрам, клерыкам Чэславам і сястрой Марыяй Вольгай маліліся, спявалі і танцавалі, дзякуючы Богу за сваё жыццё, супакой і дабрабыт, а таксама дзелячыся супольнай радасцю.