Skip to main content

У супольнасці міхалітаў новы святар – Ян Юшка

img 0204 thumbСвятарскае пасвячэнне з рук Апостальскага нунцыя ў Беларусі арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцці атрымаў сёння, 25 мая, брат з супольнасці Кангрэгацыі Святога Арханёла Міхала Ян Юшка з парафіі Найсвяцейшай Тройцы (Шылавічы, Ваўкавыскі дэканат).

Жадаем маладому законніку плённай працы на Божай ніве  і далейшага шчаслівага духоўнага ўзрастання ў брацкай супольнасці.

Даведка: Законная супольнасць айцоў-міхалітаў была заснаваная на пачатку ХХ стагоддзя праз благаслаўлёнага ксяндза Браніслава Маркевіча. Кангрэгацыя святога Арханёла Міхала была зацверджана Папам 15 чэрвеня 1966 года праз дзевяць гадоў пасля смерці кс. Маркевіча.

Духоўнасць міхалітаў выражаецца ў дэвізах: "Хто ж як Бог!" і "Стрыманасць і праца".

Апостальская дзейнасць Кангрэгацыі Святога Арханёла Міхала канцэнтруецца на выхаваўчай працы сярод дзяцей і моладзі, асабліва маральна і матэрыяльна занядбанай. Міхаліты апякуюцца выхаваўчымі ўстановамі, каталіцкімі школамі, душпастырскімі моладзевымі цэнтрамі.

Міхаліты ажыццяўляюць сваю дзейнасць у Польшчы, Беларусі, Украіне, Дамініцы, Аргенціне, Аўстраліі, Аўстрыі, Германіі, Швейцарыі, Канадзе, Парагваі, Папуа-Новай Гвінеі, Францыі і Італіі.