Skip to main content

Выпускнікі школ Шчучына рыхтуюцца ў вялікую пілігрымку па жыцці

wypuskniki 1 01.05.2013 11Хуткае заканчэнне навучальнага года будучыя выпускнікі школ Шчучына аддалі пад апеку Маці Божай Будслаўскай.

wypuskniki 1 01.05.2013 24

Напярэдадні выпускных экзаменаў моладзь ахвяравала пілігрымку ў санктуарый Маці Божай Будслаўскай, дзе малілася таксама аб добрым пілігрымаванні па галоўным шляху жыцця.

Выбар будучай прафесіі, галіны навучання, а значыць і ўсёй жыццёвай дарогі – вельмі адказны момант у жыцці юнака ці дзяўчыны. Таму вельмі важна даверыцца ў гэты час Богу, свайму Стварыцелю, бо хто, як не Бог, ведае, што патрэбна чалавеку і што прынясе яму сапраўднае шчасце. Шчырая малітва, размова с Богам - тое, што прыдасць маладому чалавеку веры у самога сябе і сіл, каб годна перажыць першыя сур’ёзныя жыццёвыя выпрабаванні.

Падчас пілігрымкі ў Будслаў моладзь наведала таксама храмы ў Іўе, Валожыне, пабачыла хараство возера Нарач, а таксама адведала Хатынскі мемарыял.

wypuskniki 1 01.05.2013 77