2 мая ў пабрыгідскім касцёле адбыўся дзень засяроджання для манаскіх сясцёр з усёй Гродзенскай дыяцэзіі. Канферэнцыю казаў а. Юзаф Макарчык OFM, св. Імшу цэлебраваў кс. дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Казімір Велікаселец.
Як звычайна дзень засяроджання распачаўся Вяночкам да Божай Міласэрнасці, пасля чаго кс. Юзаф выступіў перад сёстрамі з канферэнцыяй. Па канферэнцыі адбылося выстаўленне Найсвяцейшага Сакраманту і адарацыя, удзельніцы дня засяроджання маглі скарыстацца з сакраманту паяднання.
Апоўдні распачалася св. Імша, якую цэлебраваў кс. дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Казімір Велікаселец.
Сустрэча скончылася супольным абедам.