Skip to main content

У Гродне выйшла кніга гамілій для дзяцей

Зборнік нядзельных і святочных гамілій "Евангелле ў жыцці дзіцяці" выйшаў з друку ў Гродзенскім дыяцэзіяльным выдавецтве. Набыць кнігу гамілій для дзяцей на кожны год - А, В і С - можна ў дыяцэзіяльнай кнігарні па вул. К. Марска, 4. Выданне адрасаванае як святарам, так будзе цікавым і для прачытання бацькамі з дзецьмі.

Гаміліі ў кнізе распачынаюцца з І Нядзелі Адвэнту і ахопліваюць усе святы і нядзелі на працягу года. Пра "дарослыя" тэмы з хрысціянскага свету аўтар, кс. Станіслаў Клімашэўскі MIC, разважае на простай і зразумелай дзіцяці мове.