Skip to main content

Распачалася падрыхтоўка да V-й Парафіяды дзяцей і моладзі Гродзенскай дыяцэзіі

Дзеці і моладзь Гродзенскай дыяцэзіі запрашаюцца да ўдзелу ў V Парафіядзе, якая сёлета адбудзецца 18-21 чэрвеня ў Гродне пад дэвізам “Пане, павяліч нам веру!” (пар. Лк 17, 5). Спецыяльны камунікат па справе ўдзелу ў гэтай інтэграцыйнай сустрэчы дзяцей і моладзі выдаў ксёндз біскуп Аляксандр Кашкевіч.

Прымаць групы дзяцей і моладзі традыцыйна будзе парафія Беззаганнага Зачацця НПМ (Гродна-Паўднёвы).

Умовы ўдзелу:

1. Арганізатары забяспечваюць харчаванне і пражыванне, выхаваўча-рэлігійную, культурную і спартыўную праграму.

2. Максімальная колькасць удзельнікаў ад парафіі – 15 асоб + 1 апякун абавязкова (Апекуном можа быць асоба, упаўнаважаная пробашчам парафіі, якая мае 18 гадоў, яна не можа браць удзелу ў дысцыплінах. Без апекуна парафіяльныя групы рэгістравацца не будуць.)

3. Удзел у конкурсах: Святыня, Стадыён, Тэатр (біблійны конкурс, конкурс ведаў з гісторыі і жыцця Касцёла, тэатральнае прадстаўленне, песенны конкурс “Sacro Song”, конкурс песні “Музыка маім жыццём”, пластычны конкурс).

4. Конкурсы ў межах парафіяды арганізаваныя для дзяўчат і хлопцаў у наступных узроставых катэгорыях:

- А: 11-13 гадоў
- В: 14-16 гадоў -
- С: 17-19 гадоў
 

Стадыён

Спартыўныя дысцыпліны

Катэгорыя «А»

 11-13 гадоў

Хл.          Дз.

Катэгорыя «В» 

14-16 гадоў

Хл.         Дз.

Катэгорыя «С»

17-19 гадоў

Хл.        Дз.

Футбол  +  +  +
Валейбол                   +                    +                    +
Шашкі  +               +  +                +   +                +
Настольны тэніс  +               +  +                +  +                +
Бадмінтон  +               +     +                +   +                +
Кіданне мяча  +               +  +                +    +                + 
Бег па перасечанай мясцовасці  +               +    +                +  +                + 
Бег 60 метраў  +               +      -                 +  -                 -
Бег 100 метраў  -                -  +                 -   +                +
Скачкіў даўжыню з разбегу  +               +    +                 +  +                + 
 
 
Кожны ўдзельнік можа прымаць удзел не больш, чым у трох спартыўных дысцыплінах.

Футбол – каманда складаецца з 7 чалавек. Падчас гульні на полі 4 гульцы + 1 брамнік, двое запасныя.
Валейбол – каманда складаецца з 7 чалавек. Падчас гульні на пляцоўцы знаходзіцца 6 чалавек, адзін на замене. Дзяўчынкі з адной парафіі прэзентуюць адну каманду, аб’ядноўваючы катэгорыі (А, В, С).
Настольны тэніс – ад адной парафіі ў кожнай узроставай катэгорыі могуць удзельнічаць па два хлопчыкі і па дзве дзяўчынкі.
Бадмінтон – ад адной парафіі ў кожнай узроставай катэгорыі могуць удзельнічаць па адным хлопчыку і па адной дзяўчынцы.

Падаць заяўку на ўдзел у Парафіядзе трэба да 20 мая па тэлефонах: +375293195465 vel, +375336243522 mts або па эл. пошце a-malafei@mail.ru (кс. Артур Малафей, арганізатар Парафіяды)