Skip to main content

Ліда сустрэла абраз Маці Божай Будслаўскай

З 6 па 7 красавіка у парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе адбывалася перыгрынацыя копіі абраза Маці Божай Будслаўскай. Пасля ўрачыстага прывітання цудоўнага абраза ўсе вернікі накіраваліся да святыні, каб там падчас св. Імшы ўзносіць малітвы да Усемагутнага Бога праз заступніцтва Найсвяцейшай Марыі Панны.

З розных парафій Ліды прыбылі вернікі, каб выпрашаць патрэбныя ласкі для сябе і сваіх блізкіх. Кожны мог звярнуцца да той, якая найлепей выканала волю Нябеснага Айца.

На працягу гэтых двух дзён да абраза Маці Божай мог прыйсці кожны, каб паразважаць над сваім жыццём, каб лепш зразумець яго сэнс і вартасць. Бог даў нам Марыю, любячую Маці, якая нас аберагае, і трэба памятаць аб гэтым кожны дзнь.

Кс. Уладыслаў Сурвіла