Вернікі з усяго горада сабраліся ў Вялікую суботу 30 сакавіка ў катэдры, каб супольна паўдзельнічаць у найважнейшым набажэнстве ўсяго літургічнага года – Пасхальнай вігіліі. Гэта цудоўная ноч, калі мы радасна ўсклікаем “Хрыстос Уваскрос!” Святую Імшу цэлебраваў ксёндз пробашч Ян Кучынскі супольна са святарамі дыяцэзіі. Глядзіце наш фотарэпартаж!
