Skip to main content

Касцёл Перамянення Пана ў в. Ваверка стане помнікам

Гэты касцёл, размешчаны ў Лідскім раёне, разам з шэрагам праваслаўных цэркваў на Гродзеншчыне Міністэрства культуры ўнесла ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурнай спадчыны па ініцыятыве Беларускага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры.

Касцёл Перамянення Панскага 1932 г. з в. Ваверка Лідскага р-на Гродзенскай вобл. – прыклад міжваеннай архітэктуры на землях Заходняй Беларусі, у якой спалучаліся рысы шматлікіх гістарычных архітэктурных стыляў, што прывяло да фарміравання сваеасаблівага, характэрнага для гэтага рэгіёну і перыяду архітэктурнага рамантызму, як у драўляным, так і ў мураваным дойлідстве.

Паводле pomniki.budzma.org