10 сакавіка парафіяльная супольнасць Шчучына цешылася новымі міністрантамі.
Два кандыдаты пасля года падрыхтоўкі да службы пры алтары склалі перад айцом пробашчам абяцанні міністранта і ўпершыню апранулі белыя комжы. Урачыстасць праводзіў ксёндз пробашч а. Вітольд Пятэльчыц SP. Падчас Эўхарыстыі новыя міністранты выконвалі традыцыйныя літургічныя паслугі.
Супольнасць са Шчучына