Skip to main content

Сёлета ўрачыстасці ў Тракелях адбудуцца 12-13 ліпеня

11 сакавіка ў Гродзенскай курыі адбылася арганізацыйная сустрэча, на якой былі зацверджаныя даты сёлетніх урачыстасцей у Тракелях – 12-13 ліпеня.

Дэвіз пілігрымкі ў Тракелі ў гэтым годзе – “Блаславёная Ты, якая паверыла”. Традыцыйна начное чуванне распачнецца ў 21.30 апелем у пятніцу 12 ліпеня. Св. Імша будзе апоўначы, а таксама ў 7.30 з удзелам неапрэзбітэраў, а таксама святароў-юбіляраў. Галоўная св. Імша адбудзецца а 10-й гадзіне.

У праграме адарацыі таксама прадугледжана ўшанаванне рэліквіі бл. Яна Паўла ІІ.