Skip to main content

Святы Айцец прыняў прашэнне біскупа Уладзіслава Бліна аб адстаўцы з выканання паслугі кіравання Віцебскай дыяцэзіяй

25 лютага 2013 года Папа Бэнэдыкт XVI прыняў прашэнне біскупа Уладзіслава Бліна аб адстаўцы з выканання паслугі пастырскага кіравання Віцебскай дыяцэзіяй у Беларусі, згодна з кан. 401§ 2 Кодэкса Кананічнага Права.

 

Адначасова Святы Айцец прызначыў Апостальскім Адміністратарам sede vacante et ad nutum Sanctae Sedis Віцебскай дыяцэзіі ксяндза прэлата Францішка Кіселя, да гэтага Генеральнага вікарыя той жа дыяцэзіі.

Паводле Саtholic.by