Skip to main content

Трэцяе перавыданне сведчання Глорыі Пола

Трэцяе перавыданне кнігі сведчання Глорыі Пола “Бог даў мне другі шанец” з’явілася ў дыяцэзіяльнай кнігарні па вул. К. Маркса, 4. Кніга карысталася значным попытам сярод вернікаў, таму выдавецтва Гродзенскай курыі некалькі разоў перавыдавала папулярнае выданне.

У сведчанні Глорыя Пола, калумбійка, стаматолаг па прафесіі, распавядае пра падзею, якая з ёй адбылася ў 1995 годзе і якая падрабязна задакументаваная. Жанчына была цяжка параненая ў выніку прамога ўдару маланкі і некалькі дзён знаходзілася ў коме. За тыя некалькі дзён, што дактары змагаліся за яе жыццё, Глорыя трапіла ў іншы бок рэальнасці, аднак яна здолела вярнуцца да жыцця і падрабязна распавесці, што з ёй адбылося. У кнізе жанчына дае сведчанне таго, што перажыла падчас містычнага перажывання. Гэты вопыт так яе ўзрушыў, што жанчына пачала па наказе Госпада дзяліцца сваім сведчаннем з інышмі людзьмі па ўсім свеце.

Любоў нашага Госпада да нас, людзей, такая вялікая і невымерная, што Ён дазволіў мне не толькі атрымаць гэтае містычнае перажыванне, але таксама дзяліцца ім з усімі, хто можа і хоча мяне слухаць,” – піша ва ўступе Глорыя.

Кнігу можна набыць у дыяцэзіяльнай кнігарні.