Skip to main content

Газета "Каталіцкі Веснік" запрашае паўдзельнічаць у конкурсе

“Каталіцкі Веснік” праводзіць конкурс “Жыві Добрай Весткай!” Яго ідэя – расказаць і паказаць людзям Евангелле – Добрую Вестку. Спаборніцтва адбываецца ў трох намінацыях: найлепшае відэа, найлепшы матыватар і найлепшы тэкст.  Конкурс "Жыві Добрай Весткай праходзіць з 18 лютага да 10 сакавіка. Пераможцы атрымаюць добрыя прызы!

Задзейнічайце сваю фантазію, будзьце крэатыўнымі! Відэа можна здымаць любой камерай, нават звычайным мабільным тэлефонам. Гэта можа быць зняты флэшмоб (напрыклад, у школе), нейкая пантаміма, рэальны выпадак з жыцця ці штосьці іншае. Ствараючы матыватар, таксама можна карыстацца любымі праграмамі і здымкамі. Што тычыцца тэкстаў, то яны могуць быць вершамі, апавяданнямі ці ўласнымі сведчаннямі.

Галоўнае, у вашых працах павінна быць заахвочванне да Евангелля, да Хрыстовага навучання. Раскажыце людзям пра Добрую Вестку! Вядома, ніякага плагіяту. Толькі свая праца.

 Пра ўмовы конкурса можна даведацца тут.