Евангелізацыйна-малітоўную сустрэчу на Сусветны дзень хворага 11 лютага арганізуе ў Гродзенскім абласным шпіталі каталіцкае душпастарства службы аховы здароўя Гродна. У сустрэчы з хворымі шпіталя і медыцынскім персаналам з розных бальніц горада запрошаныя прадстаўнікі рыма- і грэка-каталіцкага Касцёлаў, а таксама праваслаўнай, лютэранскай і евангельскай Цэркваў.
Ніжэй змяшчаем праграму сустрэчы.
14:00 - Пачатак сустрэчы. Праслаўленне Бога спевамі (група праслаўлення з Царквы “Жывое слова”)
14:10 - Прывітальнае слова ўдзельнікаў сустрэчы ад ксяндза біскупа Аляксандра Кашкевіча, біскупа Гродзенскага
14:20 - “Бальніца як месца евангелізацыі”, Кс. Мікалай Ціхановіч, душпастар супрацоўнікаў службы аховы здароўя г. Гродна
14:30 - Малітва – група праслаўлення з Царквы “Жывое слова”
14:35 “Пакаянне – шлях для ацалення”, а. Андрэй Крот, душпастар парафіі Маці Божай Фацімскай у Гродне
14:45 - “Пра важнасць Божага Слова”, Дзмітры Малюкевіч, пастар Царквы поўнага Евангелля "Жывое слова" ў Гродне
14:55 Малітва – група праслаўлення з Царквы “Жывое слова”
15:00 “Убачыць у асобе хворага брата Святое Аблічча Хрыста”, Уладзімір Татарнікаў, пастар Рэлігійна-лютэранскай супольнасці ў Гродне
15:10 Сведчанне “Хрыстос-Лекар”, Віктар Стэпко, служачы Царквы “Жывое слова” ў Гродне, член культурна-асветніцкай установы АСЕТ
15:25 Малітва – група праслаўлення з Царквы “Жывое слова”
15:30 Заканчэнне сустрэчы
Сустрэча адбудзецца ў канферэнц-залі Гродзенскага абласнога шпіталя.