Skip to main content

Расклад духоўных сустрэч для святароў рэгіёнаў Ліда і Смаргонь

Святары Смаргонскага рэгіёна запрашаюцца 15 лютага на Дзень засяроджання ў Ашмяны. Святары рэгіёна Ліда запрашаюцца 6 лютага ў Ліду.

Сустрэча святароў з дэканатаў Астравец, Ашмяны і Смаргонь пачнецца 15 лютага ў 11 гадзін у парафіяльным касцёле св. Міхала Арханёла ў Ашмянах.

Ксяндзы і айцы з манаскіх супольнасцей з дэканатаў Дзятлава, Іўе, Ліда, Навагрудак, Радунь, Слонім і Шчучын запрашаюцца на Дзень засяроджання, які распачнецца ў 11 гадзін у лідскім парафіяльным касцёле Узвышэння Святога Крыжа.