Выйшаў у свет 6-ы выпуск зборніка па навукова-тэалагічнай праблематыцы «Studia Theologica Grodnensia» (Гродзенскі тэалагічны штодзённік).
У першай частцы змешчаны матэрыялы з І Кангрэса каталіцкіх СМІ, які адбыўся ў Гродне 24-26 жніўня 2012 г. Гэта даклад арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча “Каталіцкія сродкі сацыяльнай камунікацыі ў Беларусі: мінулае і будучае”, а таксама матэрыял кс. Анджэя Капроўскага “Сучасныя выклікі, якія стаяць перад каталіцкімі радыёстанцыямі на прыкладзе Ватыканскага радыё”.
Другая частка навуковага зборніка змяшчае навуковыя артыкулы па рознай праблематыцы розных аўтараў на польскай, беларускай, рускай і італьянскай мовах.
У раздзеле “Біяграфіі” змешчаны жыццяпіс кс. Яна Семашкевіча (Янкі Быліны).