Skip to main content

Адбудзецца прэзентацыя кнігі па гісторыі гродзенскіх касцёлаў

Выйшла з друку кніга гродзенскага краязнаўцы Віктара Саяпіна “Гродзенскія касцёлы. Пасляваенная гісторыя. Дакументы і фотаздымкі”. Выданне прысвечана гісторыі гродзенскіх касцёлаў. Прэзентацыя кнігі адбудзецца 7 лютага ў Гродзенскай абласной бібліятэцы.

Аб’ектам даследвання аўтара сталі каталіцкія храмы. Пасля вызвалення Гродна ад фашыстаў улады правялі інвентарызацыю ўсіх гарадзенскіх каталіцкіх храмаў на прыдатнасць да правядзення набажэнстваў.

Гэтым разам сярод іншага публікуюцца ўнікальныя, дагэтуль невядомыя дакументы, знойдзеныя летам 2012 года. У кнізе змяшчаюцца матэрыялы пра касцёл св. Францішка Ксаверыя (фарны), касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі (гарнізонны, ваенны касцёл), касцёл Адшукання Святога Крыжа (пабернардынскі касцёл), касцёл Звеставання НПМ (пабрыгіцкі), касцёл Маці Божай Анёльскай (францішканскі).

Кнігу “Гродзенскія касцёлы. Пасляваенная гісторыя. Дакументы і фотаздымкі” чытачы чакаюць з лістапада 2012 года. Выхад кнігі затрымаўся на 2 месяцы з-за таго, што друкаваць кнігу вырашылі афсетным спосабам у Мінску. За гэты час кніга крыху змяніла назву.

Кніга выйшла з друку ў гродзенскім выдавецтве “ЮрСаПрынт”.

Пачатак прэзентацыі ў 17 гадзін.

Па матэрыялах “Твайго Стыля