Skip to main content

Беларусь: у абдымках зорак

Астраном і фатограф Віктар Малышчыц зрабіў вельмі прыгожы ролік пра беларускія выбітныя мясціны на фоне зорнага неба: "палярнае ззянне над Вілейскім водасховішчам, Млечны Шлях між старых дубоў і над мурамі старых храмаў і замкаў… У гэтым кароткім фільме Беларусь – на фоне Космасу, пад бяскрайнім начным небам, у абдымках зорак". Сярод прыгожых месцаў - касцёлы ў Барунах і Гервятах на фоне зорак.

Віктар за лета 2012 года зняў 20 000 кадраў, але далёка не ўсе яны ўвайшлі ў канчатковы кліп. Пакуль што, па словах фатографа, ніхто яшчэ не паказваў беларускія знакамітыя мясціны ў такім ракурсе - на фоне начнога зорнага неба.

Невялікі відэа кліп можна паглядзець тут.