Skip to main content

Іўе рыхтуецца да Х Фестываля калядных спеваў

Юбілейнае мерапрыемства адбудзецца 27 студзеня а 15-й гадзіне ў мясцовым Доме культуры. Акурат у гэты дзень сканчаецца Тыдзень малітваў за адзінства хрысціян, што можа быць вельмі сімвалічным: Іўе вядомы гарманічным суіснаваннем прадстаўнікоў розных веравызнанняў.

Фестываль распачнецца св. Імшой у 13 гадзін. Пасля ў 15 гадзін пачнецца конкурсная праграма. Музычнае спаборніцтва будзе адбывацца па розных узроставых і жанравых катэгорыях. Дзеці заспяваюць калядкі на беларускай і польскай мовах. а таксама па-руску. Таксама па-за конкурснай праграмай завітаюць госці. Арганізатары пра іх абяцалі распавесці пазней.

Штогод Фестываль калядак у Іўі робіцца ўсё больш папулярным, куды прыязджае вялікая колькасць канкурсантаў, гледачоў і шаноўных гасцей.

Спявайма на Хвалу Бога!