Напрыканцы агульнай аўдыенцыі 16 студзеня Бенедыкт XVI звярнуўся з заклікам да малітвы ў інтэнцыі адзінства паміж усімі вызнаўцамі Хрыста. Папа нагадаў, што 18 студзеня пачнецца Тыдзень малітваў за адзінства хрысціян, які сёлета пройдзе пад дэвізам “Тое, чаго Пан чакае ад нас”. У Гродне экуменічнае набажэнства адбудзецца 27 студзеня.
“Заклікаю ўсіх маліцца, настойліва просячы Бога аб вялікім дары адзінства паміж усімі вучнямі Пана. Невычэрпная сіла Святога Духа няхай натхняе нас на шчыры пошук адзінства, каб мы маглі ўсе разам вызнаваць, што Езус – гэта Збаўца свету”, - заклікаў Бенедыкт XVI, паведамляе radiovaticana.va
Тыдзень малітваў за адзінства хрысціян адзначаецца ў свеце штогод, ужо на працягу 46 гадоў, з 18 па 25 студзеня. Сёлета тэксты да разважанняў падрыхтавалі хрысціяне Індыі.
Экуменічнае набажэнства ў Гродне адбудзецца 27 студзеня ў 18.30 у Фарным касцёле. Як яно адбывалася ў мінулым годзе, можна прачытаць і паглядзець здымкі тут.