Skip to main content

Святочная хроніка парафіі св. Міхала Арханёла: “GLORIA 2012!”

Заўсёды канец аднаго - гэта пачатак чагосьці новага. Вось і Святам Хроста Пана мы развіталіся са святочным перыядам Божага Нараджэння і распачалі звычайны. У парафіі Св. Міхала Арханёла ў Смаргоні падчас гэтых святаў шмат чаго адбылося, пра гэта - у матэрыяле ніжэй.

Напярэдадні святаў Божага Нараджэння нашая парафія шчыра рыхтавалася. Ранак дзеці, моладзь і старэйшыя распачыналі св. Імшой Раратняй, а потым кожны хуценька спяшаўся да школы, да працы і … Вецер, цёмна, траскучы мароз не перашкаджаў збірацца ўсім разам каля алтара Пана: “Прыйдзі, Езу, мы Цябе чакаем!”

Малітва спрыяла падрыхтоўцы. Шмат розных падзей адбылося напярэдадні: рэпетыцыі тэатральных пастановак, “Араторый  -наш дом”, творчыя майстэрні для дзяцей і старэйшых.

Час Божага Нараджэнне - гэта таксама нагода сустрэцца разам і падзяліцца аплаткай для розных парафіяльных груп. І шматлікія сустрэчы аплатковыя дашкалят, дзяцей, моладзі, супрацоўнікаў салезіянскіх, “Савіоклуба”, Жывога Ружанца, хора. Падчас гэтых сустрэч кожны мог выказаць шчырыя пажаданні, “каб дзіцятка Езус нарадзілася ў нашым сэрцы, каб заўсёды нам хапала сіл зрабіць крок на сустрач патрабуючым і радавацца кожнаму дню!”

Гэта асаблівы момант для дзяцей, бо на Свята заўсёды чакаем падарункі. Сёлета дзякуючы дабрадзеям і кс. пробашчу Здзіславу Вэдару SDB больш за 700 салодкіх падарункаў было падрыхтавана для тых, хто ўдзельнічае ў катэхэзе.

Час Божага Нараджэння - гэта час, каб адшукаць нанова дарогу да дзіцяткі Езуса і не губляць больш яе ніколі. У гэтым нам дапамаглі навукі нашых пастыраў, якія нястомна служаць ў спавядніцы і пры алтары. “

Ў жолабе ляжыць Дзiцятка Збаўца Свету- Немаўлятка.
Радасць сёння нам вялiка. Скончыцца любое лiха.
Брат паможа свайму брату, Пусцяць беднага ў хату.
I дадуць галодным есцi. Падарожнаму прысесцi.
Бо ўжо любоў на свеце Валадарства закладае
Д’яблу, людзi, ўжо ня верце, Хай дабро перамагае!”

Ноч з 24 на 25 разнастайная і вельмі цудоўная. Пасля Пастэркі моладзь парафіі сабралася ў моладзевым цэнтры, каб падзяліцца аплаткай і таксама паразважаць “Ці ёсць месца ў маім жыцці для Бога? Ці Бог ёсць?”Аб гэтым можна было задумацца падчас тэатральнай пастаноўкі, падрыхтованай моладдзю і маладым рэжысёрам Паўлінай Жых, можна сказаць, гэта быў яё творчы дзебют.

25 і 26 снежня адбылася тэатральна-харэаграфічная пастаноўка “Дзеля каго Езус прыйшоў на зямлю?” Праз спеў, танец, словы Св. Пісання і тэатр “маладыя артысты” дапамаглі наблізіць нам тыя падзеі з Віфліема, а таксама задумацца пра тое, што “дзеля мяне прыйшоў Ён, а я адкрыў Яму сваё сэрца?”

Радасць Святочнай ночы нельга затрымаць толькі для сябе, таму дзеці з Араторыя разам з с. Веранікай Блізнюк падрыхтавалі “Каляды, Беларускія каляды!” Калядоўшчыкі парадавалі дзяцей у бальніцы і дзядуль і бабуль ў дамах для сталых людзей. Разам спявалі цудоўныя калядкі, елі бліны. Таксама была магчымасць разам з бацькамі каладавць ў араторыі пры Батлейцы.

Не бракавала і моманту падзякі Богу за ўсе ласкі, атрыманыя ў 2012, годзе, а асабліва больш за 40 пар дзякавала за 10 год сумеснага жыцця пад час Св. Імшы ў свята Святой Сям’і.

Моладзевы цэнтр і ў навагоднюю ноч не пуставаў. Многа вернікаў Новы Год сустрэла на Св. Імшы, пасля чаго моладзь да самай раніцы радавалася 2013 году праз гульні, танцы, вяселле і смех.

Малітва, тэатр, святкаванне, каляда… Шмат чаго перажылі мы ў парафіі і ў моладзевым цэнтры. І перыяд звычайны распачалі мы акрапленнем нашага КМЦ і вялікай гульнёй “Пікетаслёт”.

Наша парафія салезіянская і месяц студзень па-сапраўднаму салезіянскія, таму наступная хроніка распавядзе, як будзем перажываць Свята Яна Боска і не толькі…

с. Ірына, FMA