Skip to main content

Польская “Карытас” сабрала рэкордную колькасць прадуктаў на Раство для людзей у патрэбе

У Польшчы дзякуючы трэцяму Агульнапольскаму збору прадуктаў харчавання, арганізаванага дабрачыннай арганізацыяй “Карытас” па ўсёй Польшчы, каля 230 тон харчавання на Раство атрымалі амаль 63 тысячы чалавек, сярод якіх шматдзетныя сем’і, адзінокія бацькія, беспрытульныя, хворыя.

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел 17 тысяч валанцёраў з парафіяльных супольнасцей і школьных гурткоў “Карытас” па ўсёй Польшчы, якія збіралі харчаванне ў крамах, паведамляе агенцтва ekai.pl.

ІІІ Агульнапольскі збор харчавання “Карытас” адбываўся 15 і 16 снежня. Валантэры працавалі ў 1475 крамах. Пакет прадуктаў “Карытас” складаўся з малака, мукі, цукру, макаронных вырабаў, рысу, гароднінавых і мясных кансерваў, джэму, маянезу, напояў, слодычаў, гарбаты і многіх іншых прадуктаў, а таксама мыючых сродкаў і бытавой хіміі.

- Штодня, асабліва ў калядны перыяд, у “Карытас” звяртаюцца людзі, якія чакаюць нашай дапамогі. І толькі дзякуючы людзям добрай волі мы можам ім дапамагчы, - сказаў дырэктар польскага аддзялення “Карытас” а. Марыян Субач.

Свята Божага Нараджэння – гэта час своеасаблівага клопату пра людзей у патрэбе. У мінулым годзе ўпершыню за шэсць гадоў павялічылася колькасць сямей, якія аказаліся ў цяжкім матэрыяльным стане.

Здымак з http://www.sanktuarium.pl