Skip to main content

Асноўныя падзеі 2012 года з рэлігійнага жыцця Гродзенскай дыяцэзіі

Шаноўныя чытачы, распачынаючы Новы 2013 Год, прапануем вам яшчэ раз звярнуць увагу на асноўныя падзеі, якія адбыліся ў рэлігійным жыцці нашай дыяцэзіяльнай супольнасці ў мінулым 2012 годзе.

 

 

 

1. 26 траўня ў вігілію Спаслання Святога Духа, а таксама 8 снежня ва ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя, 8 кандыдатаў з Гродзенскай дыяцэзіі  з рук ксяндза біскупа Аляксандра Кашкевіча атрымалі святарскія і дыяканскія пасвячэнні.

 

2. 24 чэрвеня ў парафіяльным Касцёле ў Новай Рудзе адбылося ўрачыстае заканчэнне перэгрынацыі копіі абраза Езуса Міласэрнага, які за год пабываў ва ўсіх касцёлах нашай дыяцэзіі. На ўрачыстасці ў Новай Рудзе прысутнічалі шматлікія святары, манаскія сёстры, прадстаўнікі дзяржаўнай улады, шматлікія пілігрымы з розных мясцовасцей нашай дыяцэзіі. Асаблівымі гасцямі на ўрачыстасці былі сведкі тых падзей, якія стваралі гісторыю, захоўваючы абраз Езуса Міласэрнага ад знішчэння і перапраўляючы яго ў Вільню.

 

 3. 6-7 ліпеня традыцыйна, як кожны год, адбылася дыяцэзіяльная ўрачыстасць Маці Божай Тракельскай у якой прынялі ўдзел тысячы пілігрымаў, каб прынесці Маці Божай у цудатворным абразе ў Тракелях сваю пакуту і інтэнцыі.

 

4. 11 кастрычніка 2012 г. падчас XIII Звычайнага Сіноду Біскупаў па новай евангелізацыі для пераказу хрысціянскай веры, у 50-ю гадавіну пачатку Другога Ватыканскага Сабору і 20-ю гадавіну абвяшчэння Катэхізіса Каталіцкага Касцёла папа Бэнэдыкт XVI распачаў Год веры, які завершыцца ва ўрачыстасць Хрыста, Валадара Сусвету, 24 лістапада 2013 г.

З нагоды распачацця Года Веры 14 кастрычніка ў Гродзенскім Катэдральным Касцёле адбылася св. Імша, якую ўзначаліў кс. бп Аляксандр Кашкевіч. Ва ўрачыстасці ўдзельнічалі кс. пробашч біскупскі вікарый Ян Кучынскі, выкладчыкі прафесары і навучэнцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне, шматлікія вернікі.

Гродзенскі ардынарый з аказіі распачацця Года Веры выдаў душпастырскую праграму на аснове ноты ватыканскай кангрэгацыі Навукі Веры.

 

 

5. У дзень літургічнага ўспаміну бл. Яна Паўла II, 22 кастрычніка ў Тракелях пад кіраўніцтвам Апостальскага нунцыя кс. аб-па Клаўдыё Гуджэроцці ў касцёл былі ўнесены рэліквіі бл. папы Яна Паўла II. На ўрачыстасці прысутнічалі кс. бп Аляксандр Кашкевіч, кс. бп Антоній Дзям'янка і больш чым 100 святароў.

 

 

 

 

 

 

 

6. 17 лістапада  ў Смаргоні адбылося ўрачыстае асвячэнне пляцоўкі пад будаўніцтва новага касцёла біскупам Аляксандрам Кашкевічам. У гэтым важным для лакальнай супольнасці моманце, прынялі ўдзел душпастыры са Смаргонскага дэканату на чале з кс. дзеканам Здзіславам Вэдэрам, святары з Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і кс. др Раман Катлімоўскі з Гродна. Прысутнічалі таксама прадстаўнікі ўладаў на чале з кіраўніком Смаргонскага райвыканкама, спадаром Мечыславам Гоем.

 

* Асноўныя падзеі 2012 года з рэлігійнага жыцця Гродзенскай дыяцэзіі размешчаны храналагічна