Skip to main content

Асноўныя культурна-рэлігійныя падзеі ў 2012 годзе

У 2012 годзе адбылося некалькі значных падзей адносна нашай культурна-рэлігійнай спадчыны, якія ўнеслі штосьці новае ў грамадства.

 

 

1. Пачатак аднаўлення алтара св. Міхаіла Арханёла ў левай наве Гродзенскага Фарнага касцёла, які з'яўляецца старэйшым нават за сам касцёл. Паводле гістарычных крыніц, алтар датуецца 1664 годам. Ён быў збудаваны ў драўляным касцёле св. Апосталаў Пятра і Паўла, а пазней быў перанесены ў касцёл св. Францішка Ксаверыя (катэдру).

 

2. Урачыстае адкрыццё памятнага знака адзінства і сяброўства канфесій у г. Іўе, які адбыўся 16 чэрвеня. 22 кастрычніка адбылося ўрачыстае асвячэнне фігуры бл. Яна Паўла II, якая была змешчана на вышэй узгаданым памятным знаку.

 

3. З'яўленне кніжных скарбаў айцоў францішканаў на выставе разгорнутай ў межах цыкла “Дакрануцца да гісторыі” ў аддзеле мастацтва абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Карскага. На выставе, якая была адкрытая з пачатку лістапада да 1 снежня экспанаваліся рукапісныя дакументы і кнігі: “Зборнік прывілеяў і дакументаў XVI-XVIІ стст.”, у якім самы старэйшы выяўлены дакумент датуецца 1561 г.; рукапісныя кнігі рэлігійнага зместу канца XVIІ – пачатку XVIІІ стст.

 

 

 

 

4. Выдавецтва “ЮрСаПрынт” апублікавала чарговае даследванне гарадзенскага краязнаўцы Віктара Саяпіна “Гродзенскія касцёлы. Інвентарныя пасляваенныя кнігі”. У выданні можна знайсці зафіксаваныя, дагэтуль невядомыя ўнікальныя дакументы: спісы маёмасці Назарэтанскага касцёла (у хуткім часе зачыненага), Фары Вітаўта... У кнізе можна таксама знайсці надрукаваныя дакументы з пастановамі гарадскіх і абласных камуністычных уладаў, якія вызначалі лёс каталіцкіх храмаў Гродна ў пасляваенныя дзесяцігоддзі. Набыць кнігу Віктара Саяпіна “Гродзенскія касцёлы. Інвентарныя пасляваенныя кнігі” можна будзе набыць пасля 23 лістапада ў краме па вул. Карла Маркса, 11.

 

 

  

5. Больш за 30 карцін, габеленаў і вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва на бібілейскую тэматыку паказалі ў музеі гісторыі рэлігіі ў Гродне ў межах новай выставы пад назвай «Пад крыламі анёлаў»

 

 

 

 

*Агляд асноўных культурна-рэлігійных падзей 2012 года размешчаны паводле значнасці