Skip to main content

Асноўныя падзеі 2012 у дыяцэзіяльнай медыясферы

 Шаноўныя чытачы нашага дыяцэзіяльнага інтэрнэт сервіса прапануем вашай увазе 5 асноўных падзей, якія адбыліся на працягу 2012 у нашай лакальнай медыяпрасторы і датычылі дыяцэзіяльных СМІ.

 

 

 

 

1. Найбльш значнай падзеяй не толькі ў дыяцэзіяльным, але і ў масштабе ўсяго Касцёла ў Беларусі з'яўляецца І Кангрэс Каталіцкіх СМІ, які адбыўся ў Гродне 24-26 жніўня. Сустрэча сабрала ў будынку Вышэйшай духоўнай семінарыі некалькі дзясяткаў працаўнікоў сферы камунікацыі Беларусі і бліжэйшага замежжа. Ініцыятарам сустрэчы выступіў Мітрапаліт арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

 

2. 15-годдзе існавання рэлігійна-інфармацыйнай газеты "Слова Жыцця", якая з'яўляецца асноўным сродкам сацыяльнай камунікацыі ў Гродзенскай дыяцэзіі. Бярэ свой пачатак з 1997 года і змяшчае агляд рэлігійных падзей Гродзеншчыны, Беларусі і свету.

 

3. Вяртанне праграмы "Сімвал веры" на тэлебачанне. Праграма ствараецца каталіцкай тэлестудыяй Гродзенскай дыяцэзіі па замове РУП РТЦ Тэлерадыёкампанія «Гродна». Першы выпуск перадачы выйшаў 8 мая ў 15.50 на тэлеканале Беларусь-2.

 

 

 

 

4.  У канцы чэрвеня ўпершыню ў Гродна адбыліся “Вечары хрысціянскага дакументальнага кіно”. Арганізатарамі выступілі Міжнародны каталіцкі фестываль хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм “Magnigicat”, а таксама курыя Гродзенскай дыяцэзіі. Кінапаказы праводзіліся ў кінатэатры “Чырвоная зорка”.

 

5. Супольная малітва на ружанцы праз скайп, якая з’яднала моладзь з парафій Гродна, Ашмян, Ліды і Шчучына 31 кастрычніка. Малітоўная сустрэча зладжаная па ініцыятыве  моладзевага душпастырства "Open", была прымеркавана да заканчэння месяца малітвы на ружанцы, Свята Усіх Святых і Года веры.

 

 

 

 

*Агляд асноўных медыяпадзей 2012 года размешчаны паводле значнасці