Skip to main content

Калядная сустрэча для сямей у Навагрудку

22 снежня ў кляштары сясцёр назарэтанак у Навагрудку адбылася калядная сустрэча сямей парафіі св. Міхаіла Арханёла, на якую прыйшло больш за 100 чалавек.

Сустрэча пачалася св. Імшой у парафіяльным касцёле. Пасля яе ў кляштары моладзь і дзеці паказалі пастаноўку "Адкрыйце сэрцы на нараджэнне Бога". Пасля супольнай малітвы ўдзельнікі сустрэчы дзяліліся аплаткай. Напрыканцы да ўсіх завітаў св. Мікалай.