Skip to main content

Напярэдадні Каляд семінарысты выступяць перад дзецьмі і моладдзю

17 снежня гурт "Ave" выступіць з канцэртам перад навучэнцамі тэхналагічнага каледжа Гродна, а 18 снежня клерыкі Гродзенскай ВДС паедуць у дзіцячы дом у Радунь - з падарункамі, гульнямі і расповедамі пра Нараджэнне Хрыста.

Выступ "Ave" адбудзецца ў 8.30 ранку. Спачатку семінарысты выступяць з катэхезай пра радасць Божага Нараджэння, а пасля адбудзецца ўласна канцэрт. Выступ семінарыстаў у тэхналагічным каледжы стаў ужо традыцыйным.

18 снежня семінарысты на чале з кс. рэктарам Юзафам Станеўскім і кс. Юрыем Левіньскім наведаюць дзяцей прытулку ў Радуні. Гэтыя візіты ў Радунь таксама сталі традыцыйнымі. Кс. Юры ўручыць дзецям салодкія падарункі, а пасля клерыкі распавядуць пра Божае Нараджэнне і зладзяць для дзяцей гульні і забавы.