Skip to main content

Бэтлеемскі агонь супакою прыбудзе ў Гродна 20 снежня

Яго прывязуць з беларускай-польскай мяжы харцэры, урачыстая сустрэча агню адбудзецца ў катэдры а 16-й гадзіне.

Пасля таго, як агонь урачыста запаляць пры алтары, распачнецца св. Імша. Як заўсёды, чакаецца шмат гасцей, у тым ліку харцэры з розных куткоў Беларусі, якія адвязуць агонь у свае парафіі – Смаргонь, Мінск, Баранавічы, Ваўкавыск, Ліду і інш. Таксама прыбудуць расійскія скауты - з Масквы, Ніжняга Ноўгарада, якія павязуць агонь з Бэтлеема ў сваю краіну, каб перадаваць далей вернікам. Па дарозе скауты перадаюць Бэтлеемскі агонь супакою ва ўсе храмы, якія сустракаюцца па дарозе.

Пасля ў катэдры можна будзе запаліць свечку ад Бэтлеемскага агню і занесці ў свае хаты.

Бэтлеемскі агонь прывозяць у гродзенскую катэдру ўжо больш за 10 год. Амаль столькі ж сюды прыязджаюць за агнём супакою скауты з Ніжняга Ноўгарада, якія спадзяюцца калі-небудзь давезці яго да Уладзівастока.