Skip to main content

Першая пілірымка службы здароўя Гродна з новым душпастарам

7 снежня ўдзельнікі душпастарства службы аховы здароўя Гродна разам з новым душпастарам кс. Мікалаем Ціхановічам здзейснілі аднадзённую пілігрымку ў санктуарый Маці Божай Вастрабрамскай у Вільні.

74 веруючыя медыкі вырашылі сустрэцца з Марыяй каля цудоўнага абраза апякункі Гродзенскай дыяцэзіі і скласці ля яе ног свае праблемы, слабасці і падзякі. Аднак асноўнай мэтай пілігрымкі было ўмацаванне веры ўдзельнікаў душпастарства.

У капліцы Маці Божай Міласэрнасці кс. М. Ціхановіч адправіў св. Імшу. У гэтым святым месцы пілігрымы маліліся ў інтэнцыі душпастарства службы здароўя Гродна, свайго душпастара, які адзначыў 6 снежня імяніны, кс. біскупа Аляксандра Кашкевіча, сваіх уласных інтэнцыях, а таксама аб плёну блізкіх рэкалекцый, якія запланаваныя на 15-17 снежня.

Пілігрымка скончылася экскурсіяй па Вільні. Медыкі наведалі найпрыгажэйшыя касцёлы, памаліліся ў капліцы Езуса Міласэрнага.

Караліна Бутоліна