Skip to main content

Смаргонская моладзь радасна сустрэла Адвэнт

Душпастарства назарэтанскіх дзяцей і моладзі ў Смаргоні радасна ўкрочыла ў перыяд Адвэнту, развітаўшыся з мінулым ужо Літургічным годам падчас Андрэйкаў.

Каля 50 чалавек сабралася ў невялікай каплічцы, каб у супольнай малітве і забаве перайсці ў больш сур'ёзны перыяд Адвэнту. Дзеці, як праўдзівыя вучні Езуса, падзяліліся ўсім, што мелі, і падрыхтавалі цудоўны пачастунак. Сёстры назарэтанкі са старэйшымі дзяўчатамі арганізавалі розныя конкурсы, забавы, танцы. Здавалася, што ўся Смаргонь радуецца з намі! Закончылася спатканне малітвай – просьбай, каб мы ўсе, а асабліва нашыя сем’і, з верай і надзеяй чакалі Божага Нараджэння, каб Езус нарадзіўся ў нашых дамах і заўсёды ў іх валадарыў!

С. Клара Воўчак