Skip to main content

Канцэрт сакральных спеваў адбыўся ў Лідзе

Канцэрт сакральных спеваў і польскіх песень адбыўся 29 лістапада ў касцёле Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе. Спевы прагучалі ў выкананні студэнтак вакальна-акторскага факультэта з Музычнай Акадэміі ў Быдгошчы пад кіраўніцтвам спадарыні Малгажаты Грэля. Сёння польскія госці выступяць у францішканскім касцёле пасля св. Імшы а 19-й гадзіне.

Падчас канцэрта выконваліся розныя музычныя кампазіцыі. Сярод іх Ave Maria Шуберта, Ave Maria Бах Гуна, Ave Maria Сэн-Санса, Ave Maria Дж. Каччыні і іншыя.

Кожны, хто прысутнічаў на гэтым канцэрце, меў магчымасць яшчэ раз дакрануцца да гісторыі музыкі. Такі канцэрт служыў магчымасцю для слухачоў духоўна абагаціцца сярод штодзённасці.